Noco GBX45 Boost X 1250A UltraSafe Car Battery Jump Starter

User Guide & Warranty - Page 248

For GBX45.

PDF File Manual, 348 pages, Read Online | Download pdf file

Loading ...
Loading ...
Loading ...
станоўчага полюса (сустракаецца вельмі рэдка), азнаёмцеся са адпаведнымі інструкцыямі па запуску рухавіка ад вонкавай крыніцы, якія прыводзяцца
ў кіраўніцтве карыстальніка транспартнага сродку.
1. Падключыце заціскі для акумулятара да выходнага разёму на 12 В у прыладзе GBX45.
2. Падлучыце станоўчы (чырвоны) заціск для акумулятара да станоўчай клемы акумулятара (POS, P, +), а адмоўны (чорны) заціск для акумулятара да
адмоўнай клемы акумулятара (NEG, N, -) або шасі аўтамабіля.
Крок 3: Запуск.
1. Пераканайцеся, што ўсе сілавыя прылады аўтамабіля (фары, радыё, кандыцыянер і г.д.) выключаны перад уключэннем аўтамабіля.
2. Націсніце кнопку сілкавання для пачатку працэдуры запуску. У гэты момант усе святлодыёды міргануць адзін раз. Калі вы правільна падключыліся
да акумулятара, спачатку загарыцца белы святлодыёд павышэння напружання, а затым святлодыёды зарада акумулятара. Пасля выяўлення
акумулятара пачнецца зваротны адлік 60-секунднага тайм-аўту.
3. Паспрабуйце запусціць рухавік аўтамабіля. Рухавікі большасці аўтамабіляў неадкладна запусцяцца. Калі рухавік не запускаецца адразу, пачакайце
20–30 секунд і паспрабуйце ізноў. Па заканчэнні тэрміну 60-секунднага тайм-аўту неабходна выключыць сілкаванне прылады, затым зноў ўключыць
яго і пачаць чарговую працэдуру запуску. Не спрабуйце выконваць больш за 5 (пяць) паслядоўных запускаў на працягу 15 (пятнаццаці) хвілін. Перад
чарговай спробай запуску рухавіка аўтамабіля зрабіце вытрымку на 15 (пятнаццаць) хвілін для аднаўлення працаздольнасці GBX45.
4. Пасля таго як вам удалося завесці аўтамабіль, выключыце сілкаванне прылады, адключыце заціскі ад акумулятара аўтамабіля і прыбярыце GBX45
з аўтамабіля.
60-секундны таймўт.
Зваротны адлік 60-секунднага тайм-аўту пачынаецца пасля выяўлення акумулятара аўтамабіля. Праз 60 секунд функцыя запуску рухавіка ад
вонкавай крыніцы блакуецца. Святлодыёд павышэння напружання згасае, а святлодыёды зарада ўнутранага акумулятара прылады адлюстроўваюць
бягучы ўзровень зарада. Для аднаўлення функцыі запуску ад вонкавай крыніцы націсніце на кнопку сілкавання для адключэння сілкавання прылады.
Потым зноў націсніце на кнопку сілкавання для ўключэння сілкавання і паўторнай актывацыі функцыі запуску ад вонкавай крыніцы.
УВАГА.
60-СЕКУНДНЫ ТАЙМ-АЎТ АДКЛЮЧАЕЦЦА Ў РЭЖЫМЕ РУЧНОГА КІРАВАННЯ. КАЛІ ГЭТЫ РЭЖЫМ УКЛЮЧАНЫ, СІЛКАВАННЕ БУДЗЕ ПАДАВАЦЦА
ПАСТАЯННА. ДЛЯ МАКСІМАЛЬНАГА ПАВЕЛІЧЭННЯ КОЛЬКАСЦІ ЗАПУСКАЎ РЭКАМЕНДУЕЦЦА АДКЛЮЧАЦЬ ПРЫЛАДУ ЗНЕШНЕГА ЗАПУСКУ АДРАЗУ Ж
ПАСЛЯ ПАСПЯХОВАГА ЗАПУСКУ РУХАВІКА АЎТАМАБІЛЯ.
Loading ...
Loading ...
Loading ...